Электронныя звароты грамадзян

Print version

Электронныя звароты на імя адкрытага акцыянернага таварыства «АГАТ – сістэмы кіравання» – кіруючая кампанія холдынгу «Геаінфармацыйныя сістэмы кіравання» накіроўваюцца і разглядаюцца ў адпаведнасці з патрабаваннямі Закона Рэспублікі Беларусь ад 18 лiпеня 2011 года № 300-3 «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асобаў» (у рэдакцыі закона Рэспублікі Беларусь ад 15 лiпеня 2015 г. № 306-3).

Падача зваротаў ажыццяўляецца на беларускай або рускай мове.

Электронныя звароты на імя адкрытага акцыянернага таварыства «АГАТ – сістэмы кіравання» – кіруючая кампанія холдынгу «Геаінфармацыйныя сістэмы кіравання» накіроўваюцца на адрас электроннай пошты agat@agat.by альбо праз запаўненне формы электроннага звароту:

  • Форма электроннага звароту для грамадзян
    * Пазначаныя зорачкай палі ўводу з’яўляюцца абавязковымі для запаўнення.
    Назва і (або) адрас арганізацыі або пасада асобы, якім накіроўваецца зварот
    Прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (калі такое маецца), або ініцыялы *
    Адрас месца жыхарства (месца знаходжання)
    Паштовы індэкс
    E-mail
    Введён некорректный e-mail
    Прикрепить файл
    Запрещено загружать файл данного типа
    Адказ даслаць на
    Сутнасць звароту
    Это поле обязательно для заполнения
    Пройдите проверку:*
    Поле проверки на робота должно быть заполнено.
  • Форма электроннага звароту для юрыдычных асоб i iндывiдуальных прадпрымальнiкаў
    * Пазначаныя зорачкай палі ўводу з’яўляюцца абавязковымі для запаўнення.
    Назва і (або) адрас арганізацыі або пасада асобы, якім накіроўваецца зварот
    Прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (калі такое маецца), або ініцыялы * *
    Это поле обязательно для заполнения
    Паштовы індэкс *
    Это поле обязательно для заполнения
    E-mail *
    Введён некорректный e-mail
    Поўная назва юрыдычнай асобы
    Месца знаходжання юрыдычнай асобы *
    Это поле обязательно для заполнения
    Прикрепить файл
    Запрещено загружать файл данного типа
    Адказ даслаць на *
    Это поле обязательно для заполнения
    Сутнасць звароту *
    Это поле обязательно для заполнения
    Пройдите проверку:*
    Поле проверки на робота должно быть заполнено.
Звяртаем вашу ўвагу

Патрабаванні, што прад’яўляюцца да зваротаў:

— звароты выкладаюцца на беларускай або рускай мове;

— электронныя звароты грамадзян павінны змяшчаць: назву і (або) адрас арганізацыі або пасаду асобы, якім накіроўваецца зварот; прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (калі такое маецца) або ініцыялы грамадзяніна, адрас яго месца жыхарства (месца знаходжання); выкладанне сутнасці звароту; адрас электроннай пошты;

— электронныя звароты юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў павінны змяшчаць: назву і (або) адрас арганізацыі або пасаду асобы, якім накіроўваецца зварот; поўную назву юрыдычнай асобы і яе месца знаходжанне; выкладанне сутнасці звароту; прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (калі такое маецца) або ініцыялы кіраўніка або асобы, упаўнаважанай ва ўстаноўленым парадку падпісваць звароты; адрас электроннай пошты;

— тэкст звароту павінен быць чытэльным, не дапускаецца ўжыванне ў зваротах нецэнзурных або абразлівых слоў ці выразаў;

— да электронных зваротаў, якія падаюцца прадстаўнікамі заяўнікаў, павінны прыкладацца дакументы, што пацвярджаюць іх паўнамоцтвы;

— фарматы дакументаў, якiя прымаюцца у электронным выглядзе і іх графічных вобразаў на папяровых носьбітах (сканах) з'яўляюцца Роrtable Document Format / А (PDF / А), Office Open XML (DОСХ), двайны фармат з разметкай (DОС), Rich Text Format (RTF) , тэкставы файл (ТХТ), Open Document Format (ODT), фармат архівавання і сціску дадзеных (ZIP, RAR), Portable Network Graphics (PNG), Tagged Image File Format (TIFF), Joint Photograph Expert Group (JPEG), Joint Photograph Group (JPG).

Пакідаюцца без разгляду па сутнасці звароты, якія (па якіх):

— не адпавядаюць устаноўленым заканадаўствам патрабаванням, што прад’яўляюцца да электронных зваротаў;

— разглядаюцца ў адпаведнасці з заканадаўствам аб канстытуцыйным судаводстве, грамадзянскім, грамадзянскім працэсуальным заканадаўствам, заканадаўствам, якое вызначае парадак адміністрацыйнага працэсу, заканадаўствам аб адміністрацыйных працэдурах; звароты з’яўляюцца зваротамі работніка да наймальніка або ў адпаведнасці з заканадаўчымі актамі ўстаноўлены іншы парадак падачы і разгляду такіх зваротаў;

— у адпаведнасці з заканадаўчымі актамі ўстаноўлены іншы парадак падачы і разгляду; змяшчаюць пытанні, вырашэнне якіх не знаходзіцца ў кампетэнцыі адкрытага акцыянернага таварыства «АГАТ — сістэмы кіравання» — кіруючая кампанія холдынгу «Геаінфармацыйныя сістэмы кіравання»;

— прапушчаны без уважлівай прычыны тэрмін падачы скаргі;

— заяўнікам пададзены паўторны зварот, у тым ліку занесены ў кнігу заўваг і прапаноў, і ў ім змяшчаюцца новыя абставіны, якія маюць значэнне для разгляду звароту па сутнасці;

— з заяўнікам спынена перапіска па выкладзеных у звароце пытаннях.

Адкліканне электроннага звароту ажыццяўляецца шляхам падачы пісьмовай заявы ў электроннай форме тым жа спосабам, якім быў накіраваны электронны зварот.

Калі для разгляду электроннага звароту па сутнасці неабходна ўказанне персанальных дадзеных заяўніка або іншых асоб, за выключэннем тых, што змяшчаюцца ў звароце, заяўніку прапануецца звярнуцца з вусным ці пісьмовым зваротам.

Адказы (паведамленні) на электронныя звароты накіроўваюцца на адрас электроннай пошты заяўнікаў, які ўказаны ў электронных зваротах, за выключэннем выпадкаў накіравання пісьмовых апавяшчэнняў.

На электронныя звароты даюцца пісьмовыя адказы (накіроўваюцца пісьмовыя паведамленні) у выпадках, калі:

— заяўнік у сваім электронным звароце просіць накіраваць пісьмовы адказ або адначасова накіраваць пісьмовы адказ і адказ на адрас яго электроннай пошты;

— у электронным звароце пазначаны адрас электроннай пошты, па якім па тэхнічных прычынах не атрымалася даставіць адказ (апавяшчэнне).

Адказ арганізацыі на зварот або рашэнне аб пакіданні звароту без разгляду па сутнасці могуць быць абскарджаныя ў вышэйстаячы орган кіравання — Дзяржаўны ваенна-прамысловы камітэт Рэспублікі Беларусь.