Беспілотны авіяцыйны комплекс «Грыф-100Э»
Прызначэнне / Апісанне
Комплекс «Грыф - 100Э» прызначаны для вядзення паветранай оптыка-электроннай і радыяцыйнай разведкі мясцовасці, радыёэлектроннага супрацьдзеяння радыёэлектронным сродкам праціўніка, выяўлення надзвычайных сітуацый і ацэнкі іх наступстваў.
Склад комплексу:
да чатырох беспілотных лятальных апаратаў (БЛА);
зменныя мэтавыя нагрузкі:
- гірастабілізаваная оптыка-электронная сістэма (ГОЭС), прызначаная для вядзення відавой разведкі ў бачным і інфрачырвоным дыяпазонах;
- бартавая апаратура радыяцыйнага кантролю (БАРК), прызначаная для аператыўнага вядзення паветранай радыяцыйнай разведкі мясцовасці;
- апаратура пастаноўкі радыёперашкодаў АПР і АПР-3, прызначаная для стварэння перашкодаў прыёмнікам спадарожнікавых радыёнавігацыйных сістэмаў GPS і ГЛАНАСС, сістэмаў спадарожнікавай сувязі INMARSAT, THURAYA, IRIDIUM;
- сістэма аўтаматычнага ўзлёту і пасадкі.
наземны пункт кіравання (НПК), прызначаны для аўтаматызацыі задач, якія вырашаюцца комплексам падчас выканання БЛА задач па прызначэнні;
сродкі наземнага забеспячэння:
- машына тэхнічнага абслугоўвання, прызначаная для падрыхтоўкі да выкарыстання БЛА, правядзення тэхнічнага абслугоўвання і рамонту комплексу;
- транспартная машына, прызначаная для транспарціроўкі і самастойнай разгрузкі кантэйнераў з БЛА, пошуку і дастаўкі БЛА, які здзейсніў аварыйную пасадку.
Функцыі, якія выконваюцца
Падчас вядзення паветранай разведкі:
- назіранне ў зададзеным раёне за зямной і воднай паверхняй, атрыманне ў рэальным маштабе часу цеплавізійнай і тэлевізійнай карціны мясцовасці;
- аўтаматызаваны пошук і выяўленне наземных (надводных) аб’ектаў, вызначэнне каардынатаў вылучаных аб’ектаў;
- аўтаматычнае суправаджэнне вылучаных аператарам наземных (надводных) аб’ектаў, вызначэнне хуткасці і напрамку руху вылучаных аб’ектаў;
- выдача спажыўцам разведвальнай інфармацыі ў рэальным маштабе часу.
Падчас вядзення радыяцыйнай разведкі – забеспячэнне выяўлення крыніц гама-выпраменьвання.
Падчас радыёэлектроннага супрацьдзеяння – забеспячэнне радыёэлектроннага падаўлення радыёэлектронных сродкаў сувязі і радыёнавігацыі шляхам пастаноўкі перашкодаў.
Абслугоўванне і дыягностыка
- Гарантыйны тэрмін эксплуатацыі абсталявання, якое пастаўляецца, — 12 месяцаў
- Тэрмін службы вырабу, які пастаўляецца, — не менш за 15 гадоў з моманту ўводу ў эксплуатацыю
- Відэаагляд
Асаблівасці і перавагі
Асаблівасцю комплексу з’яўляецца магчымасць кіравання ў паветры адным або двума беспілотнымі лятальнымі апаратамі адначасова.
Узлёт лятальных апаратаў можа ажыццяўляцца ў аўтаматычным рэжыме з аэрадромаў і грунтовых пляцовак (як самалёт), а таксама з выкарыстаннем катапульты. Пасадка ажыццяўляецца ў аўтаматычным рэжыме на аэрадромы або грунтовыя пляцоўкі (як самалёт).
Палёт БЛА і функцыянаванне яго бартавога абсталявання за межамі прамой радыёбачнасці адбываецца ў аўтаматычным рэжыме згодна з зададзенай праграмай.
Комплекс можа выконваць задачы па прызначэнні ў візуальных і прыборных метэаўмовах і можа выкарыстоўвацца ў аўтаномным рэжыме (пры адсутнасці аэрадромнай сеткі).
Беспілотны авіяцыйны комплекс «Грыф - 100Э» можа быць інтэграваны ў дзеючыя або перспектыўныя аўтаматызаваныя сістэмы кіравання войскамі і зброяй.
Сістэма менеджменту якасці Пастаўшчыка сертыфікаваная на адпаведнасць патрабаванням СТБ ISO 9001-2015.
- Тэлефон: +375 (17) 287-12-45
- E-mail: market@agat.by