Дарожны кантролер для святлафорных аб'ектаў БДКЛ-М
Прызначэнне / Апісанне
Дарожны кантролер для святлафорных аб’ектаў БДКЛ-М прызначаны для непасрэднага кіравання святлафорнай сігналізацыяй. Дарожны кантролер БДКЛ-М з’яўляецца выканаўчым элементам аўтаматызаванай сістэмы кіравання дарожным рухам (АСКДР). Устанаўліваецца стацыянарна на адкрытым паветры.
Рабочы тэмпературны дыяпазон, С |
ад -40 да +50 |
Адносная вільготнасць (без выкарыстання прымусовага падагрэву або вентыляцыі), % | да 100, (35°С) |
Напружанне сілкавальнай сеткі (частата 50 Гц), В | 170 – 250 |
Магутнасць, якая спажываецца без нагрузкі, Вт | не больш за 25 |
Колькасць незалежна кіраваных сілавых ланцугоў для падключэння лямпаў святлафораў (вызначаецца варыянтам выканання) | 8,16, 24,32 |
Ток нагрузкі (святлафоры на LED-індыкатарах) - максімальны, А - мінімальны |
2 50 |
Сумарны ток нагрузкі ўсіх сілавых ланцугоў, А | не больш за 25 |
Маса (з шафай), кг | не больш за 61 |
Габарытныя памеры (з шафай), мм | 600х1100х340 |
Разам з дарожным кантролерам БДКЛ-М могуць пастаўляцца:
- пульт інжынерны (ПІ) – для праграмавання дарожнага кантролера БДКЛ-М на месцы ўстаноўкі;
- модуль спалучэння МС5 – для забеспячэння работы дарожнага кантролера БДКЛ-М па бесправадных GSM/GPRS лініях сувязі;
- модуль дэтэктараў транспарту.
Асаблівасці і перавагі
- Кіраванне святлафорамі паводле праграмаў, закладзеных перад устаноўкай, якія аўтаматычна змяняюцца па часе сутак, па днях тыдня, месяцах;
- работа ў складзе аўтаматызаванай сістэмы кіравання дарожным рухам (пратакол «Старт»);
- праграмаванне дарожнага кантролера БДКЛ-М ажыццяўляецца з ПК або з пульта інжынернага (ПІ) (на месцы эксплуатацыі) праз інтэрфейс RS-232;
- магчымасць устаноўкі ўнутры шафы кантролера дадатковага абсталявання (напрыклад, лічыльніка электраэнергіі);
- адключэнне святлафораў пры ўзнікненні аварыйнай сітуацыі, пры кароткім замыканні ў сілавым ланцугу;
- аўтаматычны перавод святлафораў у рэжым «жоўтае мігценне» пры пераграванні лямпаў чырвонага колеру;
- вядзенне электроннага журнала работы з фіксацыяй даты і часу ўзнікнення непаладак у абсталяванні;
- калі ёсць неабходнасць, шафа можа быць укамплектаваная пераходным прыстасаваннем, якое забяспечвае мантаж пад любыя ўстаноўленыя памеры.
Існуе магчымасць устаноўкі ўнутры шафы кантролера дадатковага абсталявання, напрыклад, лічыльніка электраэнергіі. Пры неабходнасці шафа можа быць укамплектаваная пераходным прыстасаваннем, якое забяспечвае мантаж пад любыя ўстаноўленыя памеры.
Сумесна з дарожным кантролерам (партыяй кантролераў) можа пастаўляцца пульт інжынерны (ПІ).
Дарожныя кантролеры БДКЛ-М на працягу шэрагу гадоў эксплуатуюцца ў гарадах: Калінінград, Мінск, Маладзечна, Барысаў, Бабруйск, Баранавічы, Салігорск, Жодзіна і інш.
- Тэлефон: +375 (17) 287-12-45
- E-mail: market@agat.by