Аўтаматызаваная сістэма планавання выкарыстання паветранай прасторы (АС ПВПП)
Прызначэнне / Апісанне
Сучасная аўтаматызаваная сістэма, якая дае магчымасць стварыць адзіную інфармацыйную прастору, аўтаматызаваць функцыі планавання выкарыстання паветранай прасторы дзяржаўнай авіяцыі ў цэнтры арганізацыі паветранага руху.
АС ПВПП уяўляе сабой комплекс апаратна-праграмных сродкаў на аснове стандартнага кампутарнага абсталявання і спецыяльных прылад спалучэння з крыніцамі інфармацыі. Спецыяльнае праграмнае забеспячэнне (СПЗ) комплексу забяспечвае абработку інфармацыі, якая ўключаецца ў стандартныя (фармалізаваныя) паведамленні аб паветраным руху, а таксама яе прадстаўленне ў патрабаваным фармаце ў спецыяльным інтэрфейсе.
Асаблівасці і перавагі
АС ПІВП прызначана для эксплуатацыі ў цэнтры кіравання паветраным рухам і выконвае наступныя функцыі:
- фарміраванне, прыём і захоўванне планавых даных;
- узаемадзеянне з сеткай (AFTN), фарматна-лагічны кантроль паступаючых паведамленняў;
- аўтаматычную, па паступаючых паведамленнях, і ручную карэкціроўку планаў палётаў;
- аўтаматызаванае фармаванне паведамленняў (аб змене планаў палётаў і іншых паведамленнях);
- прыём заявак ад карыстальнікаў на выкарыстанне паветранай прасторы;
- разлік траекторый на падставе дадзеных планаў палётаў;
- графічнае адлюстраванне структуры паветранай прасторы і траекторый;
- забеспячэнне планавай інфармацыяй комплексаў сродкаў аўтаматызацыі;
- карэкцыю планавых дадзеных па інфармацыі назірання, якая паступае ад комплексаў сродкаў аўтаматызацыі;
- аналіз і сігналізацыю аб прагназуемых канфліктах з абмежаваннямі выкарыстання паветранай прасторы;
- выяўленне і сігналізацыю сярэднетэрміновых канфліктаў;
- аўтаматызаванае ўзаемадзеянне са сродкамі аўтаматызацыі грамадзянскага сектара па планавай і аэранавігацыйнай інфармацыі;
- збор статыстыкі па выкарыстанні паветранай прасторы, складанне справаздач і выходных формаў;
- аўтаматычнае фармаванне зводак па фактычна выкананых палётах;
- захоўванне архіваў планаў, прынятых і перададзеных паведамленняў за зададзены перыяд часу;
- атрыманне даведачнай інфармацыі аб аэрапортах, авіякампаніях, паветраных судах.
Аддзел маркетынгу
- Тэлефон: +375 (17) 287-12-45
- E-mail: market@agat.by
Зваротная сувязь