Сістэма кантролю, абароны і кіравання (СКАК)

Сістэма кантролю, абароны і кіравання (СКАК)

Сістэма кантролю, абароны і кіравання (СКАК)

Сістэма кантролю, абароны і кіравання (СКАК)

Сістэма кантролю, абароны і кіравання (СКАК)

Прызначэнне / Апісанне

Сістэма кантролю, абароны і кіравання (СКАК) з’яўляецца адзіным інфармацыйна-кіраўнічым комплексам для аўтаматызацыі тэхналагічных працэсаў пераўтварэння і размеркавання электрычнай энергіі з інтэграцыяй лічбавых абаронаў, комплексу тэлемеханікі, сістэмы дыспетчарскага кіравання (SCADA), аўтаматызаванай сістэмы кантролю і ўліку электраэнергіі. Комплекс праграмна-тэхнічных сродкаў сістэмы кантролю, абаронаў і кіравання прызначаны для прымянення на электрычных падстанцыях класа 750/500/330/220/110/35 кВ і электрычнай часткі станцый з магчымасцю адаптацыі да розных тыпаў першаснага абсталявання.

Асноўныя характарыстыкі

Таварыства выконвае наступны комплекс работ па стварэнні сістэм кантролю, абароны і кіравання:

  • праектаванне;
  • выраб, пастаўка абсталявання і праграмнага забеспячэння;
  • мантажна-наладачныя работы;
  • здача ў эксплуатацыю;
  • гарантыйнае і паслягарантыйнае абслугоўванне.

Функцыі, якія выконваюцца

  • Дыстанцыйнае кіраванне асноўным абсталяваннем энергетычнага аб’екта і дыстанцыйнае наладжванне абаронаў;
  • абарона абсталявання і ліній ад усіх відаў пашкоджанняў;
  • збор, апрацоўка і храналагічная рэгістрацыя аналагавай і дыскрэтнай інфармацыі пра работу абсталявання;
  • кантроль і дыягностыка параметраў рэжыму работы абсталявання;
  • улік энергаспажывання;
  • фарміраванне, аўтаматычнае абнаўленне, архіваванне інфармацыйнай базы дадзеных сістэмы;
  • кантроль правільнасці выканання аператыўных пераключэнняў;
  • адлюстраванне схемаў падстанцыі ў рэальным маштабе часу;
  • рэгістрацыя, захоўванне і прагляд аварыйных і пераходных працэсаў у выглядзе асцылаграмаў;
  • служба адзінага часу;
  • самадыягностыка праграмна-тэхнічных сродкаў сістэмы.

Асаблівасці і перавагі

СКАК з’яўляецца сістэмай, якую можна пашыраць, і дазваляе інтэграваць у сябе існуючыя на падстанцыях інфармацыйна адкрытыя комплексы, а таксама ўсе віды тэрміналаў лічбавых абаронаў, якія існуюць на энергетычным рынку, у тым ліку вядучых фірмаў-вытворцаў: SIEMENS, ABB, AREVA, GENERAL ELECTRIC і інш.

Элементы СКАК могуць выкарыстоўвацца для арганізацыі інфармацыйнага ўзаемадзеяння энергетычных аб’ектаў у межах сістэмы аператыўнага дыспетчарскага кіравання.

Выкананыя праекты

ПС 110 кВ

  • «Сухарава», «Лыньковская», «Плешчаніцы» («Мінскэнерга»);
  • «Крывы Крук», «Лупалава», «Сельмаш 110кВ» («Магілёўэнерга»);
  • «Віцебск-Паўночная» («Віцебскэнерга»).
  • Пастаўка абсталявання ў межах рэканструкцыі ПС «Няміга», «К. Лібкнехта».

ПС 330 кВ

  • «Маладзечна-330», «Калядзічы» («Мінскэнерга»);
  • «Віцебская», «Орша-330», «Паставы» («Віцебскэнерга»);
  • «Гродна», «Рось-330» («Гроднаэнерга»);
  • «Баранавічы-330» («Брэстэнерга»), ПС 330кВ «Крычаў», ПС 330кВ «Мірадзіна».

Асноўнымі партнёрамі па сумеснай распрацоўцы праграмных і тэхнічных рашэнняў з’яўляюцца фірмы ТАА «Прасофт — Сістэмы», «SigmaTelas» і «Alstomgrid».