Беспілотны авіяцыйны комплекс «Беркут-1Э»
Прызначэнне / Апісанне
Комплекс «Беркут-1Э» прызначаны для выканання задач вядзення паветранай краявіднай оптыка-электроннай разведкі ў бачным дыяпазоне электрамагнітнага спектра і (або) метэаралагічнай разведкі.
- два беспілотныя лятальныя апараты (БЛА);
- наземная станцыя кіравання (наўтбук у абароненым выкананні);
- прылада катапультная;
- прыёма-перадавальнае прыстасаванне;
- камплект сродкаў для захоўвання і транспарціроўкі беспілотнага авіяцыйнага комплексу (БАК);
- камплект сродкаў тэхнічнага абслугоўвання;
- камплект запасных частак, інструментаў і прыналежнасцей;
- камплект эксплуатацыйнай дакументацыі.
Асноўныя характарыстыкі комплексу
Практычная столь палёту | не менш за 3500 м |
Тактычны радыус дзеяння | не менш за 15 км |
Працягласць палёту | не менш за 1 гадз. |
Прыборная хуткасць гарызантальнага палёту | ад 65 да 90 км/гадз. |
Узлёт | эластычная катапульта |
Пасадка | парашут з сістэмай адчэпа строп |
Палётная маса | не больш за 5 кг |
Тып сілавой усталёўкі | электрарухавік з цяглай паветранай шрубай |
Час падрыхтоўкі да старту | не больш за 15 мін (без уліку часу на распрацоўку палётнага задання) |
Дакладнасць вызначэння метэаралагічных параметраў: | |
тэмпература | да 1 С |
ціск | 1 мм. рт. ст. |
сярэдняя хуткасць ветру | да 1 м/с |
сярэдні напрамак ветру | 6 |
Памеры БЛА: | |
размах крыла | 1470 мм |
даўжыня | 810 мм |
вышыня | 110 мм |
Сярэднеквадратычная памылка вызначэння каардынат наземнага аб'екта X, Y | не больш за 50 м |
Умовы эксплуатацыі: | |
працоўная тэмпература | ад -30°С да +50°С |
вецер (каля зямлі) | да 10 м/с |
пляцоўка для старту | не больш за 50х50 м |
Функцыі, якія выконваюцца
- Палёт у аўтаномным аўтаматычным рэжыме згодна з уведзеным палётным заданнем (з магчымасцю змянення палётнага задання і ўводу каманд кіравання аператарам БЛА);
- палёт у аўтаматызаваным рэжыме кіравання па камандах аператара БЛА;
- перадача на НСУ каляровага відэамалюнка зямной паверхні ў рэжыме рэальнага часу з магчымасцю вызначаць каардынаты наземнага аб'екта;
- перадача на НСУ метэаралагічных дадзеных у рэжыме рэальнага часу.
Абслугоўванне і дыягностыка
- Гарантыйны тэрмін эксплуатацыі пастаўляемага абсталявання – 12 месяцаў
- Тэрмін службы пастаўляемага вырабу – 24 месяцы
- Відэаагляд
Вынік метэаралагічнай разведкі
[2000] altitude = 2000,19 deltat = 8,14 winddir = -109,631 windspeed = 5,418 | [2400] altitude = 2400,03 deltat = 7,31 winddir = -78,883 windspeed = 3,888 | [3000] altitude = 3000,2 deltat = 5,37 winddir = -130,458 windspeed = 3,102 | [3500] altitude = 3501,97 deltat = 3,02 winddir = -116,089 windspeed = 1,745 |
- Тэлефон: +375 (17) 287-12-45
- E-mail: market@agat.by