Дзяржаўная арганізацыя
Электронныя звароты грамадзян
У мэтах выканання даручэнняў Урада Рэспублікі Беларусь з 02.01.2023 г. зменены парадак падачы электронных зваротаў.
Усе звароты заяўнікаў падаюцца і разглядаюцца пры дапамозе дзяржаўнай адзінай (інтэграванай) рэспубліканскай інфармацыйнай сістэмы ўліку і апрацоўкі зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб.
Доступ карыстальнікаў да сістэмы ўліку і апрацоўкі зваротаў забяспечваецца праз сайт у глабальнай камп'ютарнай сетцы Інтэрнэт па адрасе https://обращения.бел.
Электронныя звароты падаюцца ў парадку, устаноўленым артыкулам 25 Закона Рэспублікі Беларусь ад 18.07.2011 N 300-З "Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб".