ЦЗАI «АГАТ ЭНЕРГА»
Прызначэнне / Апісанне
ЦЗАІ «АГАТ Энерга», створаны на базе адкрытае акцыянернае таварыства «АГАТ-сістэмы кіравання» – кіруючая кампанія холдынгу «Геаінфармацыйныя сістэмы кіравання», з’яўляецца інфармацыйна-аналітычным рашэннем для пабудовы сістэмаў уліку энергарэсурсаў з пераносам асноўных функцый праграмнага забеспячэння верхняга ўзроўню на абсталяванне Таварыства.
Асноўнай канцэпцыяй ЦЗАІ «АГАТ Энерга» з’яўляецца стварэнне сучасных сістэмаў уліку энергарэсурсаў узроўню «Smart Grid», заснаваных на апошніх сусветных навукова-тэхнічных дасягненнях комплексаў апаратных і праграмных сродкаў, якія забяспечваюць на якасна новым узроўні надзейнасці:
- вымярэнне энергетычных рэсурсаў;
- кантроль і кіраванне іх пастаўкай, транспарціроўкай і спажываннем;
- аўтаматызаваную перадачу, апрацоўку і прадстаўленне інфармацыі аб спажыванні рэсурсаў;
- фарміраванне сітуацыйных базаў дадзеных аб энергаспажыванні з элементамі інфармацыйнай падтрымкі задач кіравання спажываннем энергарэсурсаў.
Дадзеныя сістэмы ўліку дазваляюць:
- ацаніць эфектыўнасць укаранення энергазберагальных тэхналогій;
- зрабіць празрыстымі разлікі за спажытыя энергарэсурсы;
- аператыўна атрымліваць дадзеныя пра бягучае спажыванне энергарэсурсаў, рэжымы спажывання, кантролю спраўнасці прыбораў уліку;
- ажыццявіць звядзенне балансу па групах прыбораў уліку, каб выявіць няўлічанае спажыванне і факты ўздзеяння на прыборы ўліку.
Дзейнасць ЦЗАІ рэгулюецца:
- Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 450 «Аб ліцэнзаванні асобных відаў дзейнасці» ад 1 верасня 2010 г.
- Палажэннем аб ЦЗАІ «АГАТ Энерга» і ажыццяўляецца ў адпаведнасці з Рэгламентам дзейнасці ЦЗАІ «АГАТ Энерга».
Функцыі, якія выконваюцца
ЦЗАІ «АГАТ Энерга» вырашае наступныя задачы:
- забеспячэнне акумуляцыі, апрацоўкі і аналізу ўсёй інфармацыі з прыбораў уліку;
- магчымасць тэхнічнага і/або камерцыйнага ўліку не толькі электрычнай энергіі, але і іншых відаў рэсурсаў (цяпло) як прамысловых, так і бытавых спажыўцоў;
- кругласутачны доступ да інфармацыі пра энергаспажыванне аб’екта, пра паўнату сабраных дадзеных і тэхнічны стан абсталявання ўліку.
ЦЗАІ «АГАТ Энерга» дазваляе на яго аснове ажыццяўляць:
- рэалізацыю сістэмаў уліку энергарэсурсаў, якія распрацоўваюцца наноў;
- мадэрнізацыю сістэмаў уліку энергарэсурсаў, якія ўжо існуюць у спажыўца;
- нарошчванне сістэмаў уліку энергарэсурсаў за кошт колькасці кропак уліку і тыпаў энергарэсурсаў (электрычнасць, цяпло і г.д.).
Асаблівасці і перавагі
Партальная інфармацыйна-аналітычная пабудова сістэмаў уліку энергарэсурсаў на базе ЦЗАІ «АГАТ Энерга» накіраваная на павышэнне эфектыўнасці бізнес-працэсаў і дае спажыўцу:
1. Эканомію:
- адсутнасць выдаткаў на разгортванне, падтрымку і абнаўленне апаратнага комплексу і спецыялізаванага ліцэнзійнага праграмнага забеспячэння (ПЗ) верхняга ўзроўню сістэмы на працоўных месцах карыстальнікаў;
- скарачэнне выдаткаў на стварэнне, падтрыманне і развіццё інфраструктуры, утрыманне высокакваліфікаванага абслуговага персаналу;
- значнае зніжэнне часу ўкаранення АСКУЭ;
- для фарміравання памеру абаненцкай платы ў якасці адзінкі тарыфікацыі выкарыстоўваецца кропка ўліку энергарэсурсу;
2. Сэрвіс:
- прадастаўленне ў рэжыме рэальнага часу поўнай і актуальнай інфармацыі пра стан энергааб’ектаў па ўсіх падключаных тыпах энергарэсурсаў (электрычнасць, цяпло і г.д.) у зручным для аналізу выглядзе;
- эфектыўнае інфармацыйнае абслугоўванне карыстальнікаў на базе наяўнага апаратнага, праграмнага і тэхнічнага абсталявання;
- бесперабойнае функцыянаванне;
- кансультацыйная падтрымка кваліфікаваным персаналам;
3. Мабільнасць:
- кругласутачны доступ карыстальнікаў да актуальнай інфармацыі пра энергаспажыванне ўласнага аб’екта з любой прылады, падключанай да сеткі Інтэрнэт;
- інтуітыўна зразумелы інтэрфейс;
4. Бяспеку:
- аўтарызаваны ўваход у сістэму;
- поўны комплекс спецыялізаванага ліцэнзійнага ПЗ;
- дадатковая сістэма інфармацыйнай бяспекі і рэзервавання;
5. Гнуткасць:
- хуткая адаптацыя пад патрэбы бізнесу: нарошчванне колькасці пунктаў уліку энергарэсурсаў;
- пералік інфармацыйных рэсурсаў можна пашырыць у адпаведнасці з патрэбамі карыстальнікаў.
Гэтае рашэнне можа стаць сапраўдным «Памочнікам Кіраўніка», таму што дасць магчымасць забяспечыць яго ўсёй неабходнай інфармацыяй для сітуацыйнага кіравання энергаспажываннем прадпрыемства ў частцы:
- інфармацыйнага забеспячэння працэсу прыняцця рашэнняў у задачах энергаменеджменту.
- аналізу планавання і прагназавання спажывання энергарэсурсаў арганізацыі;
- планавання неабходных мерапрыемстваў па зніжэнні энергаёмістасці і павышэнні энергаэфектыўнасці;
- кантролю і аналізу эфектыўнасці мерапрыемстваў, якія праводзяцца.
- Тэлефон: +375 (17) 287-12-45
- E-mail: market@agat.by