ЦЗАI «АГАТ ЭНЕРГА»

Прызначэнне / Апісанне

ЦЗАІ «АГАТ Энерга», створаны на базе адкрытае акцыянернае таварыства «АГАТ-сістэмы кіравання» – кіруючая кампанія холдынгу «Геаінфармацыйныя сістэмы кіравання», з’яўляецца інфармацыйна-аналітычным рашэннем для пабудовы сістэмаў уліку энергарэсурсаў з пераносам асноўных функцый праграмнага забеспячэння верхняга ўзроўню на абсталяванне Таварыства.

Асноўнай канцэпцыяй ЦЗАІ «АГАТ Энерга» з’яўляецца стварэнне сучасных сістэмаў уліку энергарэсурсаў узроўню «Smart Grid», заснаваных на апошніх сусветных навукова-тэхнічных дасягненнях комплексаў апаратных і праграмных сродкаў, якія забяспечваюць на якасна новым узроўні надзейнасці:

  • вымярэнне энергетычных рэсурсаў;
  • кантроль і кіраванне іх пастаўкай, транспарціроўкай і спажываннем;
  • аўтаматызаваную перадачу, апрацоўку і прадстаўленне інфармацыі аб спажыванні рэсурсаў;
  • фарміраванне сітуацыйных базаў дадзеных аб энергаспажыванні з элементамі інфармацыйнай падтрымкі задач кіравання спажываннем энергарэсурсаў.

Дадзеныя сістэмы ўліку дазваляюць:

  • ацаніць эфектыўнасць укаранення энергазберагальных тэхналогій;
  • зрабіць празрыстымі разлікі за спажытыя энергарэсурсы;
  • аператыўна атрымліваць дадзеныя пра бягучае спажыванне энергарэсурсаў, рэжымы спажывання, кантролю спраўнасці прыбораў уліку;
  • ажыццявіць звядзенне балансу па групах прыбораў уліку, каб выявіць няўлічанае спажыванне і факты ўздзеяння на прыборы ўліку.

Дзейнасць ЦЗАІ рэгулюецца:

  • Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 450 «Аб ліцэнзаванні асобных відаў дзейнасці» ад 1 верасня 2010 г.
  • Палажэннем аб ЦЗАІ «АГАТ Энерга» і ажыццяўляецца ў адпаведнасці з Рэгламентам дзейнасці ЦЗАІ «АГАТ Энерга».
Функцыі, якія выконваюцца

ЦЗАІ «АГАТ Энерга» вырашае наступныя задачы:

  • забеспячэнне акумуляцыі, апрацоўкі і аналізу ўсёй інфармацыі з прыбораў уліку;
  • магчымасць тэхнічнага і/або камерцыйнага ўліку не толькі электрычнай энергіі, але і іншых відаў рэсурсаў (цяпло) як прамысловых, так і бытавых спажыўцоў;
  • кругласутачны доступ да інфармацыі пра энергаспажыванне аб’екта, пра паўнату сабраных дадзеных і тэхнічны стан абсталявання ўліку.

ЦЗАІ «АГАТ Энерга» дазваляе на яго аснове ажыццяўляць:

  • рэалізацыю сістэмаў уліку энергарэсурсаў, якія распрацоўваюцца наноў;
  • мадэрнізацыю сістэмаў уліку энергарэсурсаў, якія ўжо існуюць у спажыўца;
  • нарошчванне сістэмаў уліку энергарэсурсаў за кошт колькасці кропак уліку і тыпаў энергарэсурсаў (электрычнасць, цяпло і г.д.).
Асаблівасці і перавагі

Партальная інфармацыйна-аналітычная пабудова сістэмаў уліку энергарэсурсаў на базе ЦЗАІ «АГАТ Энерга» накіраваная на павышэнне эфектыўнасці бізнес-працэсаў і дае спажыўцу:

1. Эканомію:

  • адсутнасць выдаткаў на разгортванне, падтрымку і абнаўленне апаратнага комплексу і спецыялізаванага ліцэнзійнага праграмнага забеспячэння (ПЗ) верхняга ўзроўню сістэмы на працоўных месцах карыстальнікаў;
  • скарачэнне выдаткаў на стварэнне, падтрыманне і развіццё інфраструктуры, утрыманне высокакваліфікаванага абслуговага персаналу;
  • значнае зніжэнне часу ўкаранення АСКУЭ;
  • для фарміравання памеру абаненцкай платы ў якасці адзінкі тарыфікацыі выкарыстоўваецца кропка ўліку энергарэсурсу;

2. Сэрвіс:

  • прадастаўленне ў рэжыме рэальнага часу поўнай і актуальнай інфармацыі пра стан энергааб’ектаў па ўсіх падключаных тыпах энергарэсурсаў (электрычнасць, цяпло і г.д.) у зручным для аналізу выглядзе;
  • эфектыўнае інфармацыйнае абслугоўванне карыстальнікаў на базе наяўнага апаратнага, праграмнага і тэхнічнага абсталявання;
  • бесперабойнае функцыянаванне;
  • кансультацыйная падтрымка кваліфікаваным персаналам;

3. Мабільнасць:

  • кругласутачны доступ карыстальнікаў да актуальнай інфармацыі пра энергаспажыванне ўласнага аб’екта з любой прылады, падключанай да сеткі Інтэрнэт;
  • інтуітыўна зразумелы інтэрфейс;

4. Бяспеку:

  • аўтарызаваны ўваход у сістэму;
  • поўны комплекс спецыялізаванага ліцэнзійнага ПЗ;
  • дадатковая сістэма інфармацыйнай бяспекі і рэзервавання;

5. Гнуткасць:

  • хуткая адаптацыя пад патрэбы бізнесу: нарошчванне колькасці пунктаў уліку энергарэсурсаў;
  • пералік інфармацыйных рэсурсаў можна пашырыць у адпаведнасці з патрэбамі карыстальнікаў.

Гэтае рашэнне можа стаць сапраўдным «Памочнікам Кіраўніка», таму што дасць магчымасць забяспечыць яго ўсёй неабходнай інфармацыяй для сітуацыйнага кіравання энергаспажываннем прадпрыемства ў частцы:

  • інфармацыйнага забеспячэння працэсу прыняцця рашэнняў у задачах энергаменеджменту.
  • аналізу планавання і прагназавання спажывання энергарэсурсаў арганізацыі;
  • планавання неабходных мерапрыемстваў па зніжэнні энергаёмістасці і павышэнні энергаэфектыўнасці;
  • кантролю і аналізу эфектыўнасці мерапрыемстваў, якія праводзяцца.
Блок кантактаў
Аддзел маркетынгу