IT-паслугі

Поўнае апісанне

ААТ «АГАТ — сістэмы кіравання» — кіруючая кампанія холдынгу «Геаінфармацыйныя сістэмы кіравання» ажыццяўляе распрацоўку і ўкараненне сучасных эфектыўных IT-рашэнняў для дзяржаўных органаў і розных галінаў бізнесу.

Задачамі Цэнтра аператыўнага рэагавання на інцыдэнты ў сферы інфармацыйнай бяспекі з’яўляюцца:

- ажыццяўленне тэставання абароненасці камп’ютарных сістэмаў і ЛВС заказчыкаў, у тым ліку шляхам правядзення тэстаў на пранікненне, па выніку якога заказчыку прадастаўляецца справаздача, што ўтрымлівае агульную ацэнку ўзроўню абароненасці даследаванай інфраструктуры, апісанне выяўленых недахопаў сістэмы абароны і рэкамендацыі па ліквідацыі выяўленых слабасцяў;

- правядзенне кансультавання ў галіне інфармацыйнай бяспекі як рэкамендацыйнага характару, так і шляхам непасрэднага наладжвання спецыялістамі Цэнтра вылічальных машын і сеткавага абсталявання ў адпаведнасці з агульнапрынятымі сусветнымі стандартамі ў галіне інфармацыйнай бяспекі;

- ажыццяўленне маніторынгу і рэагаванне на інцыдэнты ІБ у фармаце 24/7 (апавяшчэнне аператараў АСК ТП і спецыялістаў па ІБ у выпадку ўзнікнення пагрозы) камп’ютарных сістэмаў і ЛВС на базе праграмнага забеспячэння, якое прадастаўляецца, і сэрвісаў для абароны ад знешніх і ўнутраных кіберпагроз як па MSSP, так і па MDR;

- падключэнне заказчыкаў да рэпутацыйных базаў дадзеных вядучых кампаній-распрацоўшчыкаў антывіруснага праграмнага забеспячэння;

- даследаванне праграмнага забеспячэння наконт наяўнасці недэклараваных магчымасцяў у праграмным кодзе;

- распрацоўка праграмнага забеспячэння і апаратных сродкаў для абароны камп’ютарнай інфармацыі.

Таварыства таксама аказвае паслугі па распрацоўцы на замову праграмнага забеспячэння любой складанасці і аб’ёму, у тым ліку:

- інфармацыйных сістэмаў кіравання прадпрыемствамі;

- інфармацыйна-аналітычных сістэмаў;

- карпаратыўных вэб-парталаў;

- сістэмаў электроннага дакументаабароту.

У межах распрацоўкі праграмнага забеспячэння выкарыстоўваюцца самыя сучасныя сродкі і прадукты.

Распрацоўка праграмнага забеспячэння ажыццяўляецца на розных платформах з адкрытымі зыходнымі кодамі або згодна з патрабаваннямі Заказчыка з выкарыстаннем прадуктаў, якія маюць закрыты зыходны код тыпу Microsoft, Oracle і інш.

Падрабязней...