Парашковыя палімерныя пакрыцці
Апісанне паслугі
Адкрытае акцыянернае таварыства «АГАТ-сістэмы кіравання» – кіруючая кампанія холдынгу «Геаінфармацыйныя сістэмы кіравання» выконвае работы па афарбоўцы вырабаў і канструкцый з металаў парашковымі фарбамі для атрымання палімернага пакрыцця.
Выкарыстанне палімерных пакрыццяў мае шэраг істотных перавагаў:
- даўгавечнасць, трываласць і ахоўныя ўласцівасці пакрыцця;
- хімічная ўстойлівасць;
- антыкаразійныя ўласцівасці;
- устойлівасць да ўздзеяння падвышанай тэмпературы;
- вогнеўстойлівасць і нетаксічнасць працэсу афарбоўвання;
- раўнамернае нанясенне на любыя выгіны вырабаў;
- шырокая каляровая палітра, магчымасць ажыццяўляць афарбоўку з рознымі спецэфектамі — «пад муар», «граніт» і іншыя.
Афарбоўка палімернымі фарбамі праводзіцца з выкарыстаннем колераў па агульнапрынятай шкале RAL.
Вытворчая база
Камера парашковай афарбоўкі дазваляе размясціць вырабы са знешнімі памерамі 3,4м х 1,8м х 1,7м і масай да 100 кг.
Асаблівасці
Кошт паслуг парашковай афарбоўкі фарміруецца ў залежнасці ад вырабу, які афарбоўваецца, аб’ёму партыі і выкарыстанай парашковай фарбы.
Каб размясціць замову, неабходна:
- папярэдне ўзгадніць колер паводле каталога RAL, тып фарбы, памеры дэталяў і іх колькасць;
- падаць эскіз буйнагабарытных і нестандартных вырабаў, паказаць іх вагу.
Аддзел маркетынгу
- Тэлефон: +375 (17) 287-12-45
- E-mail: market@agat.by
Зваротная сувязь