Праграмнае забеспячэнне кросплатформеннай сістэмы кантролю цэласнасці дадзеных у аўтаматызаваных сістэмах (ПЗ «КСКЦ»)
Прызначэнне / Апісанне
Праграмнае забеспячэнне кросплатформеннай сістэмы кантролю цэласнасці дадзеных у аўтаматызаваных сістэмах (ПЗ «КСКЦ») прызначанае для рэалізацыі кантролю цэласнасці файлаў праграмнага забеспячэння і дадзеных, якія захоўваюцца на ПЭВМ, і давядзення да адміністратара абароны паведамленняў пра вынікі работы праграмы. Кантроль ажыццяўляецца шляхам параўнання актуальных значэнняў хэш-функцыі файлаў ПЗ з эталоннымі значэннямі, якія фарміруюцца пры наладжванні праграмы, а таксама па камандзе адміністратара.
Асноўныя характарыстыкі
- Праграма выконваецца пад кіраваннем АС Windows 7 і вышэй (для сервернай часткі праграмы «КСКЦ») і АС Windows 7 і вышэй альбо АС сямейства Linux (Ubuntu, Debian) (для кліенцкай часткі праграмы «КСКЦ»);
- «КСКЦ» працуе сумесна з бібліятэкай разліку значэння хэш-функцыі па СТБ 34.101.77-2016.
Функцыі, якія выконваюцца
- Магчымасць гнуткага наладжвання параметраў кантролю на кліентах, у тым ліку і дыстанцыйна, з ПЭВМ адміністратара абароны;
- магчымасць стварэння і выкарыстання шаблонаў параметраў кантролю для аднатыпных кліенцкіх ПЭВМ;
- фарміраванне эталонных значэнняў хэш-функцыі файлаў і запіс іх у абароненае сховішча АС (рэестр або канфігурацыйныя файлы);
- праверка цэласнасці файлаў, якія кантралююцца, па эталонных значэннях хэш-функцыі;
- фарміраванне і перадача паведамленняў пра вынікі працы праграмы адміністратару абароны;
- візуальнае адлюстраванне стану кліентаў сістэмы ў рэальным часе;
- рэгістрацыя вынікаў работы ў журнале «Цэласнасць» на ПЭВМ адміністратара абароны;
- выдача паведамленняў пра парушэнні цэласнасці адміністратару і карыстальніку.
Асаблівасці і перавагі
- Магчымасць функцыянавання на розных сямействах аперацыйных сістэмаў;
- хуткадзейнасць;
- нізкі сеткавы трафік нават пры вялікай колькасці кліенцкіх ПЭВМ;
- надзейныя крыптаграфічныя алгарытмы, якія адпавядаюць патрабаванням СТБ 34.101.77-2016 «Інфармацыйныя тэхналогіі і бяспека. Алгарытмы хэшавання».
- сертыфікат ААЦ на адпаведнасць патрабаванням СТБ 34.101.77-2016.
Аддзел маркетынгу
- Тэлефон: +375 (17) 287-12-45
- E-mail: market@agat.by
Зваротная сувязь