Радыёнавігацыйнае абсталяванне VOR / DME

Прызначэнне / Апісанне

Радыёмаяк VOR/DME, які вырабляецца ў супрацоўніцтве з кампаніяй Thales ATM GmbH, з’яўляецца радыёнавігацыйным сродкам, рэкамендаваным Міжнароднай арганізацыяй грамадзянскай авіяцыі (ICAO) у якасці міжнароднай сістэмы навігацыі для кіравання самалётам пры палётах на блізкія і сярэднія адлегласці.

СКЛАД:

- усенапраўлены азімутальны радыёмаяк ВВЧ-дыяпазону CVOR 431;

- дальнамернае абсталяванне DME 435;

- сістэма дыстанцыйнага кіравання і маніторынгу RCSE.

Асноўныя характарыстыкі

Для CVOR 431:

 Хібнасць азімута, градус, не больш за

 ± 1

 Стабільнасць азімута, градус, не больш за

 ±0,5

   Дыяпазон частот, МГц

 от 108  до 117,95

   Частотна мадуляваная паднясучая частата, Гц

 9960 ± 0,01%

   Частата мадуляцыі, Гц

30  ± 0,01%

   Індэкс мадуляцыі

16 ± 0,1

   Глыбіня мадуляцыі, %

 30 ± 1

Для DME 435:

 Дыяпазон частотаў, МГц

ад 960 да 12215

Дакладнасць
– для адлегласці ад 0 да 65 марскіх міляў
– для адлегласці больш за 65 марскіх міляў  

±0,12 марской мілі
±0,17 марской мілі  

Эфектыўнасць адказаў, %, не менш за

70

Прапускная здольнасць, паветраных судоў, не больш за

200

Асаблівасці і перавагі

Прадугледжана магчымасць пастаўкі як адзіночнага, так і падвойнага камплекту апаратуры ў варыянтах з максімальнай выхадной магутнасцю 50 Вт або 100 Вт (для CVOR) і 100 Вт або 1000 Вт (для DME).

Прымяняецца прагрэсіўная тэхналогія, якая адпавядае патрабаванням стандартаў ІКАО.

Антэна радыёмаяка VOR мае скарочаную мёртвую зону, больш высокую эфектыўнасць, а таксама забяспечвае больш поўны ахоп паветранай прасторы і больш высокую дакладнасць навігацыі палётаў у зоне чакання.

Забяспечваецца высокая якасць выпраменьвальных сігналаў і іх высокая доўгачасовая стабільнасць, кантроль сігналаў у рэальным маштабе часу.

Праграма работы ўбудаванай сістэмы кантролю BIT забяспечвае функцыянаванне, аўтаматычную праверку апаратуры і ацэнку тэндэнцый змены яе параметраў.

Прадугледжана магчымасць цэнтралізаванага дыстанцыйнага кіравання і кантролю з выкарыстаннем сістэмы RMMC на любой адлегласці па тэлефонных лініях сувязі з ручным або аўтаматычным наборам.

Фота
VOR-DME-2.pngVOR-DME-3.jpgVOR-DME-4.png
    Аддзел маркетынгу і продажаў