Пункт кіравання і навядзення авіяцыі «Спрут-Э»

Прызначэнне / Апісанне

Пункт кіравання і навядзення авіяцыі «Спрут-Э» прызначаны для аўтаматызаванага кіравання авіяцыйнымі комплексамі пры навядзенні іх на паветраныя і наземныя цэлі, пры выкананні палётаў па маршрутах і ў зонах дзяжурства ў паветры. Пастаўляецца ў стацыянарным або рухомым выкананні.

Асаблівасці і перавагі

Сістэма кіравання баявымі сродкамі авіяцыі ў рэальным часе. Збор і апрацоўка інфармацыі аб паветранай абстаноўцы, выкананне неабходных разлікаў, пастаноўка баявых задач. Непасрэднае кіраванне авіяцыйнымі комплексамі, кантроль і перадача кіравання, забеспячэнне і кантроль бяспекі палётаў. Поўная падтрымка выканання баявой задачы: Правядзенне разлікаў, кіраванне авіяцыйнымі комплексамі падчас выканання баявых задач, падрыхтоўка справаздач, адлюстраванне абстаноўкі на лічбавай карце мясцовасці. Модульная структура: Лакалізацыя пад баявы склад авіяцыйных частак, авіяцыйных базаў, комплекс каналаўтваральных сродкаў сувязі, праца з выкарыстаннем каманднай радыёлініі кіравання, спалучэнне з рознымі сэнсарамі. Зручны для карыстальнікаў інтэрфейс. Праверана ва ўмовах рэальнай эксплуатацыі.

    Аддзел маркетынгу і продажаў