Праграмна-апаратны комплекс для распрацоўкі сістэмаў аўтаматычнага кіравання палётам беспілотных лятальных апаратаў

Прызначэнне / Апісанне

Праграмна-апаратны комплекс (ПАК) для распрацоўкі сістэмаў аўтаматычнага кіравання палётам беспілотных лятальных апаратаў складаецца з аўтаматызаваных рабочых месцаў (АРМ) з усталяваным праграмным забеспячэннем (ПЗ) і прызначаны, каб забяспечыць распрацоўку, наладжванне і тэставанне ПЗ сістэмы кіравання палётам (аўтапілота) БЛА на ўсіх этапах палёту.

 

СКЛАД:

-       АРМ базы дадзеных;

-       Інтэрфейснае АРМ;

-       АРМ імітацыі прыстасаванняў БЛА;

-       Дыягнастычнае АРМ;

-       АРМ імітацыі знешніх уздзеянняў;

-       АРМ дынаміка палёту;

-       АРМ наземнай часткі сістэмы кіравання палётам;

-       АРМ паветранай часткі сістэмы кіравання палётам.

Асаблівасці і перавагі

-       ПАК забяспечвае настройку каэфіцыентаў для законаў кіравання аўтапілота любога БЛА самалётнага тыпу без правядзення шматлікіх рэальных палётаў БЛА.

-       ПАК дазваляе істотна знізіць часавыя і фінансавыя выдаткі пры настройцы аптымальнага набору каэфіцыентаў для законаў кіравання аўтапілота БЛА.

-       Прадугледжана магчымасць правядзення аналізу паводзін БЛА пры выкарыстанні бартавога абсталявання і сістэмаў з рознымі характарыстыкамі.

-       Рэалізаваная магчымасць імітацыі адмоваў дазваляе ўзнавіць аварыйныя сітуацыі ў працы сістэмаў і элементаў БЛА і абраць найбольш аптымальныя шляхі для мінімізацыі магчымых стратаў пры іх узнікненні.

-       Прадугледжана абарона ад няправільных дзеянняў аператара пры кіраванні БЛА ў палёце і пры ўводзе зыходных дадзеных.

-       Абмен інфармацыяй па пратаколе інфармацыйнага ўзаемадзеяння Stanag.

    Аддзел маркетынгу і продажаў