Апаратура пакетнай перадачы дадзеных (АППД)

Прызначэнне / Апісанне

АППД прызначаная для забеспячэння пакетнага абмену дадзенымі ў правадных і радыёсетках ва ўмовах высокага ўзроўню перашкод. Галіна прымянення апаратуры — падсістэмы абмену дадзенымі аўтаматызаваных сістэм кіравання разнастайнага прызначэння.

Функцыі, якія выконваюцца

 - арганізацыя ўпарадкаванай работы абанентаў сеткі сувязі з кантролем занятасці канала сувязі і прыярытэтнай перадачай больш тэрміновай інфармацыі;

  • - арганізацыя прамой перадачы дадзеных, а таксама з рэтрансляцыяй праз іншых абанентаў радыёсеткі;
  • - статычная і дынамічная маршрутызацыя дадзеных у радыёсетцы;
  • - маскіраванне даных;
  • - адаптыўнае перашкодаўстойлівае кадаванне з прамым выпраўленнем памылак і зменнай выпраўленчай здольнасцю;
  • - пацвярджэнне прыёму пакета перашкодаўстойлівай квітанцыяй;
  • - абмен пакетамі дадзеных зменнай даўжыні ад 1 да 423 байт;
  • - дынамічнае вызначэнне якасці абмену дадзенымі, дыягностыка канала сувязі.
    Аддзел маркетынгу і продажаў