• Сістэма маніторынгу аб'ектаў на базе навігацыйна-інфармацыйнага цэнтра

    Вызначэнне і агульнае разуменне сістэмы спадарожнікавага маніторынгу транспарту

    Сістэма спадарожнікавага (GPS) маніторынгу транспарту - інавацыйнае тэхналагічнае рашэнне, прызначанае для бесперапыннага кантролю і адсочвання перамяшчэння транспартных сродкаў з выкарыстаннем спадарожнікавых сігналаў. GPS маніторынг транспарту становіцца ўсё больш запатрабаваным у сучасным свеце, забяспечваючы дакладны і аператыўны кантроль за працай аўтапарка.

    Адной з ключавых пераваг GPS маніторынгу транспарта з'яўляецца магчымасць у рэальным часе адсочваць і кантраляваць рух аўтатранспарту. Спадарожнікавыя сістэмы забяспечваюць не толькі дакладную геалакацыю, але і падаюць дадзеныя аб расходзе паліва, часу працы рухавіка і стане абсталявання, павышаюць бяспеку вадзіцеляў і грузаў.

    Арганізацыя (кампанія), якая вырашыла ўкараніць спадарожнікавую сістэму маніторынгу транспарту, выбірае не толькі сучаснае тэхналагічнае рашэнне, але і стратэгічны інструмент для павышэння эфектыўнасці кіравання аўтапаркам. Гэтае рашэнне садзейнічае аптымізацыі затрат, стварэнню бяспечных умоваў для функцыянавання транспартнай інфраструктуры.

    Прынцыпы працы сістэмы спадарожнікавага маніторынгу

    Прынцыпы працы сістэмы спадарожнікавага (GPS) маніторынгу грунтуюцца на выкарыстанні спадарожнікавых сігналаў GPS і ГЛАНАСС для дакладнага вызначэння месцазнаходжання транспартнага сродку. Асноўныя кампаненты сістэмы ўключаюць трэкеры, якія працуюць у рэжыме анлайн, а таксама спецыялізаваныя прылады для кантролю за працай рухавіка, расходам паліва і станам абсталявання. Гэтыя кампаненты працуюць сумесна для забеспячэння комплекснага кіравання транспартам.

    Перавагі для бізнесу

    Укараненне GPS маніторынгу транспарту садзейнічае значнаму паляпшэнню аператыўнай эфектыўнасці бізнесу. Сістэмы маніторынгу транспарту забяспечваюць дакладны кантроль за перамяшчэннем аўтатранспарту, што дае магчымасць аптымізаваць маршруты і кіраваць рухам у рэальным часе. Гэта зніжае час у шляху, выдаткі на паліва і павялічвае агульную прадукцыйнасць.

    На думку спецыялістаў, прымяненне сістэм маніторынгу транспарту дае магчымасць у сярэднім на 30 працэнтаў скараціць расходы на ўтрыманне транспартных сродкаў, у тым ліку знізіць расход паліва на 10-15 працэнтаў, поўнасцю выключыць выпадкі несанкцыянаванага выкарыстання транспартных сродкаў, а таксама выпадкі зліву паліва. Сярэдні час акупнасці ўстаноўкі сістэмы - 1-2 месяцы.

    Рэгулярны аналіз даных дапамагае вызначыць найбольш эфектыўнае выкарыстанне кожнага аўтамабіля, а дакладнае веданне часу прыбыцця транспарту дазваляе павысіць узровень сэрвісу для кліентаў.

    Сістэмы спадарожнікавага маніторынгу таксама адыгрываюць важную ролю ў забеспячэнні бяспекі транспартных сродкаў і надзейнасці перавозкі грузаў. Паўнавартасны кантроль месцазнаходжання аўтатранспарту ў рэжыме рэальнага часу змяншае рызыкі крадзяжу грузаў і дазваляе аператыўна рэагаваць на магчымыя праблемы.

    У выніку, укараненне сістэмы спадарожнікавага маніторынгу транспарту становіцца стратэгічным крокам для бізнесу, які садзейнічае паляпшэнню эфектыўнасці, эканоміі рэсурсаў і забеспячэнню бяспекі транспартных сродкаў і грузаў.

    Прапанова «АГАТ-сістэмы кіравання»

    Адкрытае акцыянернае таварыства "АГАТ-сістэмы кіравання" - кіруючая кампанія холдынгу "Геаінфармацыйныя сістэмы кіравання" як сеткавы аператар у сферы навігацыйнай дзейнасці аказвае камерцыйныя паслугі па GPS маніторынгу аб'ектаў на базе навігацыйна-інфармацыйнага цэнтра арганізацыям Рэспублікі Беларусь.

    Характарыстыка сістэмы

    Прызначэнне

    Мультысэрвісная платформа "Навігатар-С2020" уяўляе сабой праграмна-тэхнічны комплекс, прызначаны для маніторынгу рухомых (мабільных) і стацыянарных аб'ектаў на аснове тэхналогій глабальных навігацыйных спадарожнікавых сістэм.

    sm.jpg

    Асноўныя задачы:

    • атрыманне, архівацыя і захоўванне ў базе даных інфармацыі ад мабільных і стацыянарных аб'ектаў (спадарожнікавы кантроль), улік вадзіцеляў і транспартных сродкаў;
    • выкананне запытаў дыспетчара аб перадачы стану аб'ектаў за любы перыяд часу працы тэрмінала, у тым ліку апошні стан аб'екта;
    • адлюстраванне на электроннай карце геаграфічнага месцазнаходжання (адраса), напрамку, трасы і скорасці руху транспартных сродкаў, іх стану;
    • адлюстраванне на карце заправак і зліваў паліва (кантроль паліва);
    • правядзенне аналізу сітуацыі і выяўленне адхіленняў ад нармальнага функцыянавання аб'ектаў і паведамленне аб гэтым дыспетчара;
    • аўтаматычнае стварэнне справаздач;
    • ажыццяўленне ўзаемадзеянняў паміж выдаленымі працоўнымі месцамі і дыспетчарскім цэнтрам.

    Перавагі падключэння да Сістэмы спадарожнікавага (GPS) маніторынгу "АГАТ-сістэмы кіравання"

    Бяспека дадзеных

    Вылічальныя рэсурсы маніторынгу аб'ектаў навігацыйна-інфармацыйнага цэнтра размешчаны на базе Рэспубліканскага Цэнтра Апрацоўкі Даных, што дае магчымасць аказваць паслугі дзяржаўным арганізацыям згодна з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь нумар 46 "Аб выкарыстанні дзяржаўнымі органамі і іншымі дзяржаўнымі арганізацыямі тэлекамунікацыйных тэхналогій".

    Інфармацыйная сістэма хмарнай платформы адпавядае патрабаванням па абароне інфармацыі класаў 3-фл 3-юл. Узровень даступнасці сервераў - 99,9%.

    Убудаваны функцыянал для арганізацыі рэзервовага капіявання дазваляе забяспечыць надзейнае адмоваўстойлівае размяшчэнне інфармацыі.

    Паслугі кваліфікаванага штата інжынераў

    У аснове нашага поспеху - высокакваліфікаваны штат інжынераў. Мы ганарымся тым, што наш персанал валодае не толькі тэхнічнымі ведамі, але і разуменнем вашага бізнесу. Іх паслугі ўключаюць у сябе не толькі ўстаноўку і настройку, але і гатоўнасць падтрымаць вас на кожным этапе ўкаранення і работы нашых рашэнняў.

    Падтрымка пры ўзнікненні спрэчных сітуацый

    Мы разумеем, што бізнэс можа сутыкнуцца са спрэчкамі і нечаканымі сітуацыямі. Наша сістэма дае надзейную падтрымку ў выпадку спрэчак, забяспечваючы вас дакументацыяй і дадзенымі для вырашэння любых непрадбачаных абставін.

    Сетка партнёраў ва ўсіх рэгіёнах Беларусі

    Сетка нашых партнёраў ахоплівае кожны куток Беларусі. Гэта гарантуе вам аператыўнае рэагаванне і абслугоўванне ў любым пункце краіны. Мы імкнемся быць блізка да вас, каб ваш бізнэс мог функцыянаваць найбольш эфектыўна.

    Гнуткая сістэма скідак

    Перайдзіце па спасылцы, і Вы зможаце самі разлічыць памер Вашай скідкі, якая залежыць ад колькасці транспарту, падлучанага да Сістэмы спадарожнікавага (GPS) маніторынгу.

    Як падключыцца?

    Для падлучэння да Сістэмы спадарожнікавага (GPS) маніторынгу неабходна:

    – пры наяўнасці, устаноўленых на транспартных сродках навігацыйных прыбораў (трэкераў) - заключыць дагавор на аказанне паслуг маніторынгу аб'ектаў;

    – пры адсутнасці, устаноўленых на транспартных сродках навігацыйных прыбораў (трэкераў):

    • заключыць дамову на пастаўку навігацыйных прыбораў (трэкераў) і працы;
    • пасля ўстаноўкі навігацыйных прыбораў (трэкераў) - заключыць дамову на аказанне паслуг маніторынгу аб'ектаў.