• Парашковыя палімерныя пакрыцці

    Апісанне паслугі

    Адкрытае акцыянернае таварыства «АГАТ-сістэмы кіравання» – кіруючая кампанія холдынгу «Геаінфармацыйныя сістэмы кіравання» выконвае работы па афарбоўцы вырабаў і канструкцый з металаў парашковымі фарбамі для атрымання палімернага пакрыцця.

    Выкарыстанне палімерных пакрыццяў мае шэраг істотных перавагаў:

    • даўгавечнасць, трываласць і ахоўныя ўласцівасці пакрыцця;
    • хімічная ўстойлівасць;
    • антыкаразійныя ўласцівасці;
    • устойлівасць да ўздзеяння падвышанай тэмпературы;
    • вогнеўстойлівасць і нетаксічнасць працэсу афарбоўвання;
    • раўнамернае нанясенне на любыя выгіны вырабаў;
    • шырокая каляровая палітра, магчымасць ажыццяўляць афарбоўку з рознымі спецэфектамі — «пад муар», «граніт» і іншыя.

    Афарбоўка палімернымі фарбамі праводзіцца з выкарыстаннем колераў па агульнапрынятай шкале RAL.


    Вытворчая база

    Камера парашковай афарбоўкі дазваляе размясціць вырабы са знешнімі памерамі 3,4м х 1,8м х 1,7м і масай да 100 кг.

    Асаблівасці

    Кошт паслуг парашковай афарбоўкі фарміруецца ў залежнасці ад вырабу, які афарбоўваецца, аб’ёму партыі і выкарыстанай парашковай фарбы.

    Каб размясціць замову, неабходна:

    • папярэдне ўзгадніць колер паводле каталога RAL, тып фарбы, памеры дэталяў і іх колькасць;
    • падаць эскіз буйнагабарытных і нестандартных вырабаў, паказаць іх вагу.