• Аўтаматызаваны мантаж друкаваных платаў

    Апісанне паслугі

    Адкрытае акцыянернае таварыства «АГАТ-сістэмы кіравання» – кіруючая кампанія холдынгу «Геаінфармацыйныя сістэмы кіравання» выконвае работы па мантажы павярхоўна мантаваных (SMD) кампанентаў на друкаваныя платы:

    • мантаж smd-кампанентаў тыпапамераў ад 0201 на аўтамаце Fritsch PlaceAll 510 (Германія);
    • мантаж smd-кампанентаў з абрэзкаў стужак і россыпу ва ўмовах абмежаванай камплектацыі;
    • магчымасць мантажу буйных smd-кампанентаў без трафарэтаў для нанясення паяльнай пасты;
    • аплаўленне паяльнай пасты ў канвекцыйнай печы Technoprint (Германія);
    • магчымасць сумяшчэння кампанентаў, зробленых па свінцовай і бессвінцовай тэхналогіях;
    • магчымасць мантажу друкаваных платаў з уласнай давальніцкай сыравіны.