• Паверка сродкаў вымярэнняў

    Аддзел метралогіі службы выпрабаванняў і метралогіі адкрытага акцыянернага таварыства «АГАТ-сістэмы кіравання» – кіруючая кампанія холдынгу «Геаінфармацыйныя сістэмы кіравання» адпавядае крытэрам Сістэмы акрэдытацыі Рэспублікі Беларусь і акрэдытаваны на тэхнічную кампетэнтнасць у адпаведнасці з СТБ ІСО/МЭК 17025 (атэстат акрэдытацыі № 3/01 02.04.2012, тэрмін дзеяння - 02.04.2027) на права правядзення паверкі наступных відаў сродкаў вымярэнняў:

    1. Сродкі вымярэнняў геаметрычных велічынь:

    • штангенцыркулі;
    • штангенрэймасы;
    • мікраметры;
    • глыбінямеры мікраметрычныя.

    2. Сродкі вымярэнняў электрычных велічынь:

    • крыніцы харчавання пастаяннага току;
    • вальтметры, амперметры аналагавыя пастаяннага току і пераменнага току;
    • вальтметры, амперметры лічбавыя пастаяннага току і пераменнага току;
    • омметры пастаяннага току аналагавыя і лічбавыя
    • вымяральнікі электрычнай ёмістасці аналагавыя і лічбавыя.

    3. Сродкі вымярэнняў радыётэхнічных велічынь:

    • вальтметры электронныя аналагавыя пераменнага току;
    • генератары сігналаў нiзкачастотныя;
    • генератары імпульсаў;
    • асцылографы электронна-прамянёвыя ўніверсальныя,запамінальныя і лічбавыя.