Холдынг «Геаінфармацыйныя сістэмы кіравання» створаны ў мэтах сумеснай скаардынаванай рэалізацыі працэсаў распрацоўкі і ўкаранення аўтаматызаваных сістэм кіравання войскамі і зброяй, іншых праектаў ваеннага і грамадзянскага прызначэння ў адпаведнасці са статутамі кіруючай і кампаній-удзельніц холдынгу, на аснове сучасных навукова-тэхнічных дасягненняў і інавацыйных тэхналогій.

Холдынг «Геаінфармацыйныя сістэмы кіравання» з’яўляецца адной з найбуйнейшых арганізацый Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта Рэспублікі Беларусь, які ажыццяўляе правядзенне адзінай дзяржаўнай палітыкі ў галіне абароны, развіцця абароннага сектара эканомікі і ваенна-тэхнічнага супрацоўніцтва Рэспублікі Беларусь з замежнымі дзяржавамі.

Холдынг аб’ядноўвае ў сабе поўны цыкл работ — ад распрацоўкі да серыйнай вытворчасці і суправаджэння ў эксплуатацыі. Праекты любой складанасці выконваюцца «пад ключ» і ўключаюць працы ад праектавання да сэрвіснага абслугоўвання і навучання спецыялістаў.

У структуру холдынгу ўваходзяць арганізацыі, якія маюць шматгадовую гісторыю, сваю спецыялізацыю, унікальныя тэхналогіі і распрацоўкі.

СТРУКТУРА ХОЛДЫНГУ

КАНТАКТЫ

ААТ «АГАТ— сістэмы кіравання» — кіруючая кампанія холдынгу «Геаінфармацыйныя сістэмы кіравання»

220114, Рэспубліка Беларусь, г. Мінск, пр. Незалежнасці, 117
Тэлефон: +375 (17) 267-44-55
Факс: +375 (17) 267-24-50
E-mail:  agat@agat.by
Афіцыйны сайт: www.agat.by


ААТ «Навукова-даследчы інстытут электронных вылічальных машын»

220040, Рэспубліка Беларусь, г. Мінск, вул. М. Багдановіча, 155
Тэлефон:  +375 17 334 83 06
Факс: +375 17 334 47 42
E-mail:  orion@niievm.by
Афіцыйны сайт: www.niievm.by


ААТ «Агат — электрамеханічны завод»

220012, Рэспубліка Беларусь, г. Мінск, вул. Валгаградская,6
Тэлефон: + 375 17  267 60 80
Факс: +375 17 267 23 22
E-mail:  info@agat-emz.by
Афіцыйны сайт: www.agat-emz.by


ААТ «Тэхніка сувязі»

211011, Рэспубліка Беларусь, Віцебская вобл., г. Барань, вул. Набярэжная, 1
Тэлефон: +375 216 55 22 32
Факс: +375 216 55 72 37
E-mail: contact@t-c.by
Афіцыйны сайт: www.t-c.by



ААТ «АГАТ-СІСТЭМ»

220141, Рэспубліка Беларусь, г. Мінск,  ул. Ф. Скарыны, 51Б
Тэлефон:: +375 17 267 54 34,
Факс: +375 17 285 93 33
E-mail: info@agat-system.by
Афіцыйны сайт: www.agat-system.by