Аўтаматызаваны батарэйны камандны пункт «Ранжыр-РБ»

Прызначэнне / Апісанне

Аўтаматызаваны батарэйны камандны пункт «Ранжыр-РБ» прызначаны для аўтаматызацыі кіравання батарэяй ЗРК бліжняга дзеяння як у цэнтралізаваным рэжыме пад кіраваннем вышэйстаячага каманднага пункта (ВКП), так і пры вядзенні аўтаномных баявых дзеянняў у складзе батарэі.

Асаблівасці і перавагі

Сістэмы кіравання баявымі сродкамі ў рэальным часе.

Арганізацыя баявых дзеянняў і аўтаматызаванае кіраванне агнём падраздзялення зенітных сродкаў, якое мае ў сваім складзе баявыя машыны «Тор», «Тунгуска», «Страла», «Аса», «Панцыр» ці іншыя ЗРК бліжняга дзеяння. Кіраванне дзеяннямі стралкоў-зенітчыкаў, узброеных пераноснымі зенітнымі ракетнымі комплексамі.

Поўная падтрымка выканання баявой задачы:

Планаванне, выкананне аператыўна-тактычных разлікаў, падрыхтоўка справаздач, сітуацыйная дасведчанасць, адлюстраванне абстаноўкі на лічбавай карце мясцовасці.

Модульная структура:

Забяспечваецца лакалізацыя пад наяўны баявы склад батарэі, комплекс каналаўтваральных сродкаў сувязі, спалучэнне з рознымі сэнсарамі.

Гнуткія і зручныя інструменты падтрымкі прыняцця рашэнняў.

Зручны для карыстальнікаў інтэрфейс.

Праверана ва ўмовах рэальнай эксплуатацыі.

    Аддзел маркетынгу і продажаў