ПЗ «МАБІЛЬНЫ СУПРАЦОЎНІК»

ПЗ «МАБІЛЬНЫ СУПРАЦОЎНІК»

ПЗ «МАБІЛЬНЫ СУПРАЦОЎНІК»

ПЗ «МАБІЛЬНЫ СУПРАЦОЎНІК»

ПЗ «МАБІЛЬНЫ СУПРАЦОЎНІК»

Прызначэнне / Апісанне

Праграмнае забеспячэнне (ПЗ) «Мабільны супрацоўнік» прызначана для арганізацыі ўзаемадзеяння пункта кіравання і персаналу, абсталяванага мабільнымі тэрміналамі (смартфонамі, планшэтамі), якія працуюць пад кіраваннем аперацыйнай сістэмы Android, з выкарыстаннем каналаў аператара мабільнай тэлефоннай сувязі.

Варыянты ўзаемадзеяння
  • пункт кіравання –> карыстальнік (група карыстальнікаў);
  • карыстальнік –> пункт кіравання;
  • карыстальнік –> карыстальнік (група карыстальнікаў).
Склад
  • серверная частка, усталёўваецца на камп’ютар пункта кіравання;
  • кліенцкая частка, усталёўваецца на мабільны тэрмінал.

Функцыі, якія выконваюцца

  • Рэгістрацыя карыстальнікаў, у тым ліку ўвод іх рэгістрацыйных дадзеных і прызначэнне роляў;
  • санкцыянаваны доступ карыстальнікаў да сервернай і кліенцкай часткак ПЗ на падставе лагіна і пароля;
  • фарміраванне і перадача тэкставых паведамленняў;
  • абмен галасавымі паведамленнямі ў рэжымах «рацыя», «канферэнцсувязь»;
  • трансляцыя відэададзеных ў рэжыме рэальнага часу, у тым ліку без ведама карыстальнікаў, з відэакамер мабільных тэрміналаў у пункт кіравання;
  • перадача фотавыяў;
  • перадача файлаў;
  • работа з інфармацыяй аб аб'ектах (нанясенне умоўных пазначэнняў, характарыстык і інш.);
  • абработка GPS-каардынат мабільных тэрміналаў;
  • фарміраванне і адлюстраванне на карце мясцовасці маршруту руху карыстальніка, абсталяванага мабільным тэрміналам;
  • фарміраванне і перадача указанняў, загадаў і распараджэнняў;
  • аўтаматычнае фарміраванне апавяшчэння атрымальніку (пра атрыманне) і адпраўніку (пра дастаўку) ўказання, загада, распараджэння;
  • лагаванне (журналяванне) дзеянняў карыстальнікаў, якія вядуцца аўтаматычна як сервернай, так і кліенцкай часткай ПЗ.

Асаблівасці і перавагі

  • Павышэнне якасці і аператыўнасці кіравання персаналам;
  • дакументаванне дзеянняў персаналу, у тым ліку маршрутаў руху;
  • аператыўнае, у рэжыме рэальнага часу, давядзенне аўдыёвізуальнай інфармацыі з аб'ектаў або маршрутаў руху персаналу ў пункт кіравання;
  • аператыўнае давядзенне службовай інфармацыі з паведамленнем адпраўніка і атрымальніка;
  • паляпшэнне кантролю за месцазнаходжаннем і дзеяннямі персаналу.

ПЗ «Мабільны супрацоўнік»