Бібліятэка PDL — мова апісання пратаколаў (Protocol Definition Language) Універсальны трансфарматар паведамленняў

Прызначэнне / Апісанне

Мова апісання пратаколаў PDL (Protocol Definition Language) прызначаная для апісання паведамленняў пратаколаў сродкамі фармалізаваных канструкцый мовы дзеля далейшай іх уніфікаванай апрацоўкі. Мова забяспечвае працу з сямействам пратаколаў з загалоўкам фіксаванай даўжыні. Гэта сямейства пратаколаў валодае наступнымі ўласцівасцямі:

  • - пратакол утварае мноства паведамленняў, якія ідэнтыфікуюцца ўнікальным нумарам паведамлення, названым тыпам паведамлення;
  • - кожнае паведамленне складаецца з палёў пэўнага тыпу вызначанай даўжыні;
  • - паведамленні аднаго тыпу ўтрымліваюць адны і тыя ж палі, якія размяшчаюцца ў адным і тым жа парадку;
  • - кожнае паведамленне ўтрымлівае аднолькавы загаловак, што размяшчаецца ў пачатку паведамлення;
  • - загаловак утрымлівае поле, якое вызначае нумар паведамлення;
  • - даўжыня паведамленняў можа быць як фіксаванай, так і зменнай;
  • - для пратаколаў са зменнай даўжынёй паведамлення загаловак павінен змяшчаць поле, якое вызначае даўжыню паведамленні (з загалоўкам уключна).
Функцыі, якія выконваюцца

Асноўнай галіной ужывання моваў PDL і XDL з’яўляюцца праграмныя сродкі апрацоўкі паведамленняў, што прадугледжваюць універсальны падыход да апрацоўкі паведамленняў, напрыклад:

  • - сродкі, якія ажыццяўляюць пераразмеркаванне патокаў дадзеных на лагічным узроўні — для вылучэння асобных паведамленняў з патоку («нарэзка»);
  • - сродкі, якія ажыццяўляюць пераўтварэнне паведамленняў аднаго пратакола ў паведамленні іншага пратакола на лагічным узроўні («шлюзы»);
  • - сродкі для абмену інфармацыяй з БД на аснове пратаколаў з сямейства, якое было апісанае вышэй;
  • - сродкі аўтаматычнай рэгістрацыі паведамленняў;
  • - графічныя сродкі для прагляду зарэгістраванай інфармацыі ў лёгкачытэльнай форме (у выглядзе паведамленняў);
  • - графічныя сродкі для пабудовы справаздач на аснове зарэгістраванай інфармацыі (дакументаванне);
  • - імітацыйныя сродкі, якія забяспечваюць імітацыю на ўзроўні паведамленняў;
  • - графічныя сродкі прадстаўлення інфармацыі, якія адлюстроўваюць інфармацыю ў выглядзе табліц;
  • - іншыя сродкі і інструменты, якія выкарыстоўваюцца пры распрацоўцы.
    Аддзел маркетынгу і продажаў